Бліжэй пазнаёміцца
з дынамічнай каталіцкай супольнасцю Тайваня – адна з мэт знаходжання на азіяцкім востраве
прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага
жыцця, кардынала Жуана Брас дзі Авіса. Іерарх прыбыў cюды 8 красавіка для ўдзелу ў
штогадовай сустрэчы мясцовых настаяцеляў законных супольнасцяў і канферэнцыі з нагоды
4-й гадавіны смерці К’яры Любіч, заснавальніцы Руху факаляраў. Кардынал Брас дзі Авіс
наведае таксама шпіталі, школы і дабрачынныя структуры. Іерарх сустрэнецца з мясцовай
моладдзю і адкажа на яе пытанні. Спатканню надаецца асаблівая ўвага, паколькі яна
прымеркавана да сёлетняй Сусветнай сустрэчы моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. На заканчэнне
візіту, у нядзелю, 14 красавіка, ватыканскі кардынал адправіць св. Імшу разам з мясцовым
духавенствам.