2013-04-10 16:13:27

Папа спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Антанэці


RealAudioMP3 Папа Францішак назваў вялікай стратай смерць кардынала Ларэнца Антанэці. Іерарх памёр 10 красавіка на 91 годзе жыцця. У тэлеграме на імя Біскупа Навары, Святы Айцец адзначыў, што пурпурат на працягу шматлікіх гадоў быў руплівым супрацоўнікам Святога Пасаду, асабліва ў якасці папскага прадстаўніка ў розных краінах, супрацоўніка Дзяржсакратарыяту, а затым – кіраўніка Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы і папскага дэлегата для базылікі св. Францішка у Асізі. Пантыфік адзначыў, што пурпурат вызначаўся каштоўнейшым сведчаннем “плённай святарскай руплівасці і вернасці Евангеллю”.

Са смерцю кардынала Антанэці Калегія кардыналаў налічвае 205 асоб, сярод якіх 113 маюць права абіраць Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.