2013-04-10 10:37:37

Лідэр нямецкіх лютэран напісаў у ватыканскай газеце пра Рэфармацыю


RealAudioMP3 Старшыня Рады Евангелічна-Лютэранскай Царквы Германіі стаў аўтарам аднаго з артыкулаў у сённяшнім нумары ватыканскай газеты. Нікалаус Шнайдэр напісаў пра значэнне святкавання 500-годдзя Рэфармацыі, якое адбудзецца ў 2017 г. Пратэстанцкі лідэр выказаў думку, што гэта дата з’яўляецца “глабальнай падзеяй”, таму і павінна адзначацца адпаведным чынам. “У 2017 г. мы будзем адзначаць не гадавіну з дня нараджэння нашай Евангелічнай Царквы, (...) але цэлебраваць той факт, што Евангелле, з Рэфармацыяй, знайшло новы спосаб здабыць чалавека”, - напісаў Шнайдэр на старонках “L’Osservatore Romano”.

Юбілей стане таксама нагодай, каб паглядзець на цёмныя бакі Рэфармацыі, лічыць кіраўнік Лютэранскай Царквы, “на жорсткасць і разбурэнні, выкліканыя самім Лютэрам і ўсёй Рэфармацыяй ў яе нецярпімасці”. “Мы таксама хацелі б выправіць класічны вобраз “героя” Марціна Лютэра, які быў, аднак, як відаць з апошніх даследаванняў, асобай амбівалентнай: нягледзячы на свае выдатныя магчымасці і ўстойлівае тэалагічнае натхненне, быў таксама пужаюча сварлівы і ганебна антыяўрэйскі”, - напісаў Шнайдэр. Трэба сказаць праўду, каб залячыць тыя раны, якія нанесла Рэфармацыя, таму 500-годдзе можа стаць “святам усеагульнага прымірэння”, лічыць ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.