2013-04-08 13:35:34

Папа Францішак: пакора – “залатое правіла” вызнаўцаў Хрыста


RealAudioMP3 Для хрысціяніна “развіццё” заключаецца ў пастаянным “прыніжэнні”, неабходным для таго, каб узвысілася Божая любоў. Гэта “залатое правіла” для кожнага вызнаўца Хрыста, сказаў папа Францішак падчас св. Імшы ў Доме св. Марты раніцай 8 красавіка. У літургіі прынялі ўдзел некаторыя законніцы, персанал Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра, супрацоўнікі бразільскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а таксама Артура Мары, фатограф Рымскіх Пантыфікаў на працягу доўгіх гадоў. Сваю гамілію Святы Айцец прысвяціў хрысціянскай пакоры – шляху, якія вядзе на вышыню, калі на ім адбываецца прыніжэнне. Разважаючы над літургічнымі чытаннямі на ўрачыстасць Звеставання Пана, Пантыфік адзначыў, што Марыя і Юзаф, прайшлі шляхам пакоры, калі адправіліся ў Бэтлеем, каб выканаць прадпісанне імператара – прыняць удзел у перапісу. Паводле Святога Айца, Марыя пакорная, бо “не разумела добра”, але “падпарадкавала сваю душу волі Бога”. У сваю чаргу, пакорны Юзаф, таму што прынізіўся, узяўшы на сябе “вялікую адказанасць” за цяжарную жонку.

“Такім чынам уся любоў Бога, каб прыйсці да нас, стала на шлях пакоры”, - сказаў Папа. Ён дадаў, што менавіта пакору выбраў Бог, каб паказаць сваю любоў людзям. Францішак звярнуў увагу на тое, што гэтым шляхам ішоў таксама Езус, які прынізіў сябе праз крыжовую смерць. Паводле Папы, для хрысціян не існуе іншага шляху. “Каля я не прыніжуся, калі ты не прынізішся – не з’яўляешся хрысціянінам”, - сказаў ён.

Таксама Святы Айцец падкрэсліў, што “быць пакорным не азначае ісці па вуліцы з апушчанымі ўніз вачыма” – не ў гэтым была пакора Езуса, Марыі і Юзафа. Ён адзначыў, што ісці шляхам пакоры адзначае, рабіць так, каб на ім магла ісці таксама ўся любоў Бога. “Папросім, аб ласцы пакоры, але той пакоры, якая з’яўляецца шляхам, на якім з упэўненасцю пройдзе любоў”, - сказаў Папа і дадаў, што “калі няма пакоры, любоў блакуецца і не можа ісці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.