Папа Францішак наведае цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме
Папа Францішак наведае
езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме. У ім, тыя хто быў вымушаны пакінуць родную
краіну могуць атрымаць штодзённы пасілак, медыцынскую дапамогу і базавыя веды італьянскай
мовы. Пра гэта паведаміў 7 красавіка дырэктар цэнтра “Astalli” кс. Джавані Ла Мана.
Паводле італьянскага выдання “La Stampa” святар атрымаў асабістае пацвярджэнне Святога
Айца. “Я запрасіў Папу наведаць наш цэнтр, а потым атрымаў ад яго званок на мабільны
тэлефон. Ён сказаў, што прыбудзе наведаць сталовую і папрасіў мяне перадаць, ад яго
імя, прывітанне ўсім бежанцам”, - падзяліўся кс. Ла Мана. Паводле святара, Папа Францішак
дорыць, тым хто клапоціцца аб бедных і слабых, энтузіязм неабходны, каб працягваць
служыць, як Бог і Касцёл патрабуюць. Цэнтр “Astalli” знаходзіцца ў самым цэнтры Вечнага
горада, каля плошчы Венецыя і міжнароднага езуіцкага калегіўма “Il Gesu”. Ён быў заснаваны
ў 1981 г. Пры ім дзейнічае сталовая, у якой штодзённа могуць атрымаць пасілак каля
400 бежанцаў з розных краін свету. Таксама Цэнтр дапамагае тым, хто прыбыў у Італію
знайсці працу і інтэгравацца ў новае грамадства. За мінулы год ім была аказана дапамогу,
толькі ў Рыме, 21 тыс. чалавек.