2013-04-07 18:24:36

Інгрэс папы Францішка на рымскую кафедру


RealAudioMP3 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма, адбыўся ўрачысты інгрэс папы Францішка на рымскую кафедру. У цырымоніі прынялі ўдзел тысячы жыхароў Вечнага горада., як таксама кардыналы, біскупы і святары. Пантыфіка прывітаў кардынал Агасціна Валіні, папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі і арцыпрэсбітэр базылікі. У сваёй гаміліі Папа нагадаў, што Касцёл сёння адзначае ІІ Велікодную нядзелю, якую называюць таксама нядзеляй Божай Міласэрнасці. “Як прыгожая гэтая рэальнасць веры ў нашым жыцці, якой з’яўляеца Божая міласэрнасць”, - сказаў Пантыфік. Ён падкрэсліў вялікую любоў Бога да нас, любоў, якая не падманлівае, падтрымлмвае, кіруе намі. Святы Айцец адзначыў, што Пан ніколі не ёсць нецярплівым як мы, якія ў сваім жыцці часта хочам мець ўсё. “Бог цярплівы з намі, бо любіць нас, а хто любіць разумее, мае надзею, дае ўпэўненасць, не пакідае, не паліць мастоў, ведае прабачыць”, - сказаў Францішак і дадаў, што Бог нас заўсёды чакае, нават, калі мы адышлі ад Яго, і калі мы хочам вярнуцца да Яго, Ён гатовы нас прыняць. “Вельмі важным з’яўляецца тое, каб мы мелі адвагу поўнасцю даверыць сябе міласэрнасці Езуса, верыць ў Яго цярплівасць, хавацца ў раны яго любові”, - адзначыў Пантыфік.

Папа нагадаў словы св. Бернарда, які казаў: “што рабіць, калі маё сумленне грызуць мае шматлікія грахі?”. Адказ мы знаходзім у пасланні апостала Паўла да Рымлянаў: “дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка”. Святы Айцец нагадаў, што ў сваёй пастырскай дзейнасці яму часта прыходзіла чуць ад людзей:” Ойча, я маю шмат грахоў”. “Я заўсёды іх суцяшаў: не бойцеся, ідзіце да Езуса, Ён вас чакае, Ён дапаможа вам вырашыць ўсё”,- сказаў Пантыфік і дадаў, што для Бога мы вельмі важныя, нават калі з’яўляемся грэшнікамі. Папа таксама нагадаў, што ў сваім асабістым жыцці часта бачыў аблічча міласэрнага Пана і яго цярплівасць. “Я бачыў таксама ў шматлікіх асоб адвагу, з якой яны хацелі ўвайсці ў раны Езуса, кажучы: Пане я тут, прымі маю беднасць, схавай ў сваіх ранах мой грэх, абмыў яго тваёю крывёю”, - пахваліўся Святы Айцец і дадаў, што Бог такога грэшніка прыняў, суцешыў, абмыў, палюбіў. На канец Папа сказаў, што давяраючы Божай міласэрнасці таксама і мы станем больш здольнымі да ўчынкаў міласэрнасці, цярплівасці, прабачэння і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.