2013-04-07 13:29:29

Кардынал Амата ўзначаліў беатыфікацыйную св. Імшу


RealAudioMP3 Іспанскі святар Хрыстафор ад св. Кацярыны, заснавальнік шпітальнай Кангрэгацыі Езуса з Назарэта 7 красвіка быў абвешчаны благаслаўлёным Каталіцкага Касцёла. Беатыфікацыйную св. Імшу цэлебраваў у іспанскай Кордаве кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Гэта была першая беатыфікацыя падчас пантыфіката папы Францішка. Новы благаслаўлёны нарадзіўся ў іспанскім горадзе Мерыда ў 1638 г. у вельмі беднай каталіцкай сям’і. Ужо ў возрасце 10-ці гадоў адчуў паліканне да законнага жыцця. Патаемна ўступіў да кляштару айцоў францішканаў. Пачаў працаваць у бальніцы Маці Божай Міласэрнасці ў Кордаве. Святарскае пасвячэнне атрымаў маючы 24 гады і стаў вайсковым капеланам. Падчас 30-ці гадовай вайны (1618-1648) спавядаў салдатаў і дапамагаў параненым. Жахі вайны прывялі яго да самотнага жыцця на пустыні Бануэлос, дзе ў цішыні малітвы адчуў у сваім сэрцы жаданне шукаць аблічча Хрыста ў бедных, у сялян, зневажаных жанчын, пакінутых дзяцей і хворых. Для іх прасіў міласціны на вуліцах Кордавы. Гэты досвед прывёў яго да заснавання новай шпітальнай Кангрэгацыі, якая брала натхненне з францішканскай духоўнасці. У бальніцы лячыў бясплатна ўсіх хворых, асабліва з вялікай любоўю апекаваўся хворымі ад чумы. Падчас эпідэміі халеры у Іспаніі заразіўся ёю ад хворых на яе. Памёр 24 ліпеня 1690 г., маючы 52 гады.







All the contents on this site are copyrighted ©.