2013-04-06 14:07:43

Касцёльная супольнасць Рыма складзе прысягу паслухмянасці Папе


RealAudioMP3 Прысягу паслухмянасці папе Францішку складуць прадстаўнікі ўсіх кампанентаў касцёльнай супольнасці Рыма. Пра гэта расказаў 6 красавіка кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ён адзначыў, што падчас інгрэса папы Францішка на рымскую кафедру, які адбудзецца 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, прысягу паслухмянасці Святому Айцу прынясуць: Вікарый для Рымскай дыяцэзіі, віцэрэгент, дапаможны біскуп, пробашч адной з рымскіх парафій, віцэ-пробашч, дыякан, законнік, законніца, адна сям’я і два маладых чалавека – хлопец і дзяўчына. Кс. Ламбардзі нагадаў, што падчас інаўгурацыйнай св. Імшы на пачатак пятровага служэння Біскупа Рыма, якая адбылася 19 сакавіка, ад імя ўсёй Калегіі Кардыналаў прысягу на вернасць Папе склалі шэсць пурпуратаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.