2013-04-05 15:03:35

Папа Францішак узначаліць цырымонію надання рымскай плошчы імя Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 5 красавіка 2013 г. Прэфектура папскага дому паінфармавала, што Святы Айцец, перад пачаткам свайго інгрэсу на рымскую кафедру, які адбудзецца ў нядзелю 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, адкрые дошку, на якой будзе змешчана новая назва плошчы перад латэранскай базылікай. З 7 красавіка яна будзе насіць імя бл. Яна Паўла ІІ. У цырымоніі возьмуць удзел кардынал Агасціна Валіні, Папскі Вікарый для Рымскай дыяцэзіі, Джані Алемана, мэр Вечнага Горада і прадстаўнікі гарадскіх уладаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.