2013-04-05 12:39:07

Абраны лагатып наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў


RealAudioMP3 Арганізатары VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 22-27 верасня 2015 г. пройдзе ў амерыканскай Філадэльфіі, абралі лагатып форума. Ён быў размешчаны на афіцыйным сайце міжнароднага спаткання (www.worldmeeting2015.org), які дзейнічае на чатырох мовах: ангельскай, іспанскай, італьянскай і французскай. Лагатып уяўляе сабой звон, на якім бачна выява сям’і, над якой узносіцца крыж, як знак цэнтральнага месца Хрыста ў жыцці сям’і і Касцёла. Аўтары лагатыпа выканалі яго ў цёплых колерах, звязваючы гэта з парой года, калі адбудзецца сустрэча.

Мясцовы арцыбіскуп Чарльз Чапут у сваім спецыяльным пасланні з нагоды гэтага мерапрыемства падкрэсліў, што Філадэльфія з’яўляецца першым горадам у Паўночнай Амерыцы прымаючым Сусветную сустрэчу сем’яў. Ён нагадаў, што правядзенне форума ініцыяваў у 1994 г. Ян Павел ІІ, каб падкрэсліць каштоўнасць сям’і і яе ролю для грамадства. Іерарх перакананы, што міжнароднае спатканне паспрыяе пазітыўным зменам у амерыканскім грамадстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.