2013-04-04 16:02:38

Святы Пасад арганізуе канферэнцыю на тэму дарослых ствалавых клетак


RealAudioMP3 11-13 красавіка ў Ватыкане пройдзе ІІ Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная даследаванням над дарослымі ствалавымі клеткамі на тэму: “Рэгенератыўная медыцына – фундаментальны зрух у навуцы і культуры”. Арганізатарам форума з’яўляецца Папская рада па культуры, а таксама некаторыя фонды, даследчыя цэнтры і недзяржаўныя арганізацыі, якія працуюць у гэтай сферы. У спецыяльным паведамленні гаворыцца, што форум стане чарговым крокам у 5-гадовым супрацоўніцтве ў пытаннях рэгенератыўнай медыцыны паміж ватыканскай дыкастэрыяй і грамадскімі інстытутамі. Правядзенне форума выклікана ўзросшай увагай да тэрапеўтычнага патэнцыялу дарослых ствалавых клетак на глабальным узроўні.

У форуме прымуць удзел навукоўцы і урачы, рэлігійныя лідэры, дзеячы культуры, прадстаўнікі свету бізнэса, міністры аховы здароўя і паслы пры Апостальскай Сталіцы з розных краін свету. Даследчыкі пазнаёмяць удзельнікаў канферэнцыі з дасягненнямі сучаснай медыцыны ў выкарыстанні дарослых ствалавых клетак, у прыватнасці, у сферы лячэння хвароб, звязаных з наступствамі інсульта, чэрапна-мазгавых траўм, хваробы Паркінсана, рэгенерацыі тканак, пашкоджаных у выніку інфаркта, аднаўлення скуры, пашкоджанай у выніку апёкаў, лячэння ракавых захворванняў і ў іншых сферах.

“Апостальская Сталіца падтрымлівае этычна карэктныя даследванні, а таксама заахвочвае працягваць навуковыя пошукі, паважаючы маральныя каштоўнасці, годнасць чалавечай асобы і жаданне прыносіць карысць чалавецтву”, - адзначаецца ў паведамленні Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.