2013-04-04 15:10:01

Пяцідзесятнікі – як выклік для Касцёла


RealAudioMP3 Пяцідзесятніцкія супольнасці і выклікі, якія стаяць перад Каталіцкім Касцёлам у сувязі з хуткім ростам іх колькасці, стануць тэмай міжнароднай канферэнцыі, якая 9-11 красавіка пройдзе ў Рыме па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Менавіта нямецкі епіскапат з 90-х гадоў мінулага стагоддзя праводзіць аналіз развіцця і дзейнасці так званых “новых рэлігійных рухаў”. У мерапрыемстве прыме ўдзел кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Больш глыбокае даследаванне пытання пяцідзесятнікаў звязана перш за ўсё з іх хуткім развіццём. Падчас канферэнцыі яе ўдзельнікі пазнаёмляцца з вынікамі даследаванняў, якія былі зроблены ў чатырох розных культурных і геаграфічных кантэкстах: у Коста-Рыцы, на Філіпінах, у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы і Венгрыі. На думку арганізатараў рымскай сустрэчы, прыклад апошняй з’яўляецца тыповым для Еўропы, бо пасля падзення камунізму, у 90-я гады мінулага стагоддзя, Каталіцкі Касцёл апынуўся ў цэнтры ўвагі грамадства, паколькі лічыўся самай верагоднай установай. Людзі былі ўпэўнены, што ён менавіта ён будзе здольным пакіраваць абнаўленнем і пабудовай новай грамадскай рэчаіснасці. Гэтыя чаканні перабольшвалі магчымасці Касцёла, таму прывялі да расчаравання і адыходу вернікаў з яго, у тым ліку ў пяцідзесятніцкія супольнасці.

Сёння на 2 млрд хрысіціян, каля 500 млн. належаць да пяцідзесятнікаў і, паводле ацэнак, у 2025 г. іх будзе 1млрд, - адзначаюць арганізатары рымскага форума.








All the contents on this site are copyrighted ©.