2013-04-04 14:49:00

Папа: уражанне ад сустрэчы з Хрыстом вядзе да духоўнага міра


RealAudioMP3 Уражанне ад сустрэчы з Хрыстом стала тэмай кароткай гаміліі папы Францішка падчас св. Імшы раніцай 4 красавіка ў Доме св. Марты. На яе былі запрошаны супрацоўнікі Ватыканскай тыпаграфіі. Падставай да разважанняў стала Літургія слова, якая апавядала пра пачуцці, якімі напоўніліся людзі, убачыўшыя як св. Пётр аздаравіў кульгавага, і вучні, перад якімі з’явіўся ўваскрослы Хрыстус. “Уражанне – гэта вялікая ласка, гэта ласка Божая”, - сказаў Святы Айцец і перасцярог ад блытання яго з энтузіязмам балельшчыкаў, які ўзнікае “калі выігрывае любімая каманда”. “Гэта рэч больш глыбокая”, - сказаў Папа. Ён дадаў, што ласка ўражання нараджацца падчас унутранай сустрэчы з Хрыстом, у той момант, калі думаеш, што гэта немагчыма. Сустрэча з сапраўдным Богам пачынаецца нечакана, яна ўражвае і дорыць вялікую радасць. Але, паводле Пантыфіка, мы не можам заўсёды прабываць у такім стане. “Сапраўды, гэта не магчыма”, - сказаў Папа і дадаў, што такое пачуцце з’яўляецца толькі пачатковым крокам. Затым яно пакідае ў душы чалавека духоўнае суцяшэнне і мір, які немагчыма “ні прадаць, ні набыць”. Пантыфік заклікаў маліцца аб ласцы духоўнага суцяшэння і духоўнага міра.








All the contents on this site are copyrighted ©.