Папа Францішак: нараканне адбірае надзею на будучыню
Нараканні сучасных
хрысціян замыкаюць перад імі гарызонты будучыні, лічыць папа Францішак, які 3 красавіка
раніцай узначаліў св. Імшу ў капліцы Дома св. Марты ў Ватыкане, дзе зараз пражывае.
У сваёй гаміліі Пантыфік звярнуўся да гісторыі вучняў Хрыста, якія пасля Яго ўкрыжавання
наракалі і стацілі надзею на жыццё. Святы Айцец адзначыў, што гэта характэрна і для
сучасных хрысціян, калі іх напатыкаюць цяжкасці. “Наракаць – гэта дрэнная рэч, - сказаў
Пантыфік - не толькі тады, калі мы наракаем на іншых, але таксама і калі іншыя наракаюць
на нас. Тады ўсё явіцца нам горкім”, - патлумачыў ён і дадаў, што нараканне адбірае
ў чалавека надзею на будучыню, звужае далягляды і такім чынам замыкае ад свету за
мурамі, якія немагчыма пераадолець.
Трэба давяраць Богу, сказаў Папа, бо Ён
заўсёды суправаджае нас на нашым шляху, у тым ліку і ў найбольш складаныя моманты.
“Мы павінны быць упэўнены, што Пан нас ніколі не пакіне, заўсёды будзе з намі (...).
І мы не павінны больш наракаць, бо гэта нам шкодзіць, асабліва нашаму сэрцу”, - адзначыў
Святы Айцец.