2013-04-02 14:09:39

Францішак – трэці Папа, які наведаў ватыканскі некропаль


RealAudioMP3 Вечарам 1 красавіка папа Францішак наведаў старажытны некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай, каб памаліцца каля магілы св. Пятра. Да гэтага толькі два Папы здзейснялі такія візіты: Пій ХІІ і Павел VI. Першы спусціўся ў некропаль у 1950 г. Пій ХІІ быў раптоўна паінфармаваны аб тым, што пад базылікай археолагі знайшлі парэшткі людзей. Папа быў вельмі зацікаўлены, адразу пасля закрыцця сабора спусціўся ў дольныя памяшканні і доўга разглядаў знаходкі. Раскопкі пад базылікай працягваліся з 1939 па 1949 г. У гэты час быў адкрыты цэлы некропаль – старажытнарымскія могілкі, у якіх спачывалі целы хрысціян і язычнікаў. У сваім радыёпасланні ад 23 снежня 1950 г. Пантыфік расказаў вернікам пра знаходкі зробленыя пад саборам св. Пятра і падкрэсліў іх важнасць. “Але галоўнае пытанне наступнае: Ці сапраўды была знойдзена магіла св. Пятра? На яго, канчатковыя працы і вывучэнне адказалі ясна: “Так”. Магіла Князя Апосталаў была знойдзена. Недалёка аб магілы былі знойдзены чалавечыя парэшткі, аб якіх аднак нельга сказаць з упэўненасцю, што прыналежалі магіле апостала. Аднак гэта не адмаўляе яе гістарычнасці”.

Вечарам 27 чэрвеня 1968 г., на наступны дзень пасля абвячшэння аб знаходке парэшткаў св. Пятра, папа Павел VI узначаліў каротку малітву, перад саркафагам. Затым навукоўцы далі Святогу Айцу тлумачэнні адносна палажэння гэтай знаходкі. “Гэтым не спыняюцца даследванні, праверкі, дыскусіі і палемікі. Але з нашага боку, мы лічым сваім абавязкам даць вам і усяму Касцёлу шчаслівую вестку аб існуючых археалагічных і навуковых выніках”, - казаў Павел VI і адначасова заклікаў да шанавання рэліквій, якія там знаходзяцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.