2013-04-02 13:01:26

Прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў увагу на пакутуючых ад аўтызма


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы звярнуў увагу на тое, што ў сучасным грамадстве людзі, якія пакутуюць ад аўтызму моцна адчуваюць адзіноту, “якая ўсё больш прысутнічае ў сучаснай сістэме аховы здароўя, дасканалай ў сваёй “тэхнічнасці”, але ўсё больш пазбаўленай афектыўнага вымярэння”. Гэту праблему падкрэсліў у сваім пасланні на VI Міжнародны дзень барацьбы з аўтызмам старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі. Іерарх адзначыў, што людзей з сіндромам аўтызму часта суправаджаюць стэрэатыпы і негатыўныя суджэнні нават з боку ўласных бацькоў. “З іншага боку, асоба, якая здаецца нездольнай эфектыўна камунікаваць з іншымі, часам адчувае сябе ў якасці закрытай у “шкляной банцы”, са сваім неспасцігальным, але для нас цудоўным, унутраным светам”, - адзначаецца ў пасланні.

Арцыбіскуп Зімоўскі падкрэсліў, што Касцёл, дапамагаючы такім людзям, спадзяецца на падтрымку парафій, асацыяцый, касцёльных рухаў і людзей добрай волі. Ён заклікаў шукаць да кожнага пакутуючага асаблівы, індывідуальны падыход і быць уважлівымі да таго, што яны хочуць сказаць нам. “На прыктыцы, гаворка ідзе пра тое, каб прымаць дзяцей з аўтызмам у розныя сектары сацыяльнай, адыкацыйнай, катэхетычнай, літургічнай актыўнасці ў спосаб адпавядаючы іх здольнасці ўзаемадзейнічаць”, - падкрэсліў іерарх.

Ён нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ аб тым, што “якасць жыцця грамадства вымяраецца ў вялікай частцы, тым, якую дапамогу атрымліваюць самыя слабыя і патрабуючыя, а таксама павагай да годнасці гэтых мужчын і жанчын. Прававы свет не можа аддаваць прэрагатыву толькі здаровым”. “Толькі калі прызнаюцца правы самых слабых, грамадства можа казаць, што яно грунтуецца на праве і справядлівасці”, - казаў благаслаўлёны Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.