2013-04-02 14:56:02

Папа Францішак: нашы слёзы часам патрэбны, каб убачыць Езуса


RealAudioMP3 Раніцай 2 красавіка, папа Францішак цэлебраваў св. Імшу ў капліцы Дома св. Марты ў Ватыкане, дзе зараз пражывае. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел некаторыя члены Ватыканскай жандармерыі. У сваёй гаміліі Пантыфік пракаменатаваў урывак з Евангелля, у якім апавядаецца пра сустрэчу Уваскрослага Хрыста з Марыяй Магдаленай. Святы Айцец нагадаў, што Марыя Магдалена, гэта тая “грэшніца”, якая абмыла духмяным алеем ногі Езуса, а затым выцерла іх сваімі валасамі”. “Марыя, гэта тая жанчына, якую выкарыстоўвалі і якой пагарджалі тыя, хто лічылі сябе справядлівымі”, - сказаў Папа і адначасова падкрэсліў, што яе вельмі любіў Езус, а таксама прабачыў яе шматлікія грахі. “Гэта жанчына павінна была перажыць падзенне ўсіх надзей – Езуса, яе любові, больш няма”, - сказаў Святы Айцец і параўнаў гэты момант з “душэўнай цемрай”.

“Часам, у нашым жыцці акулярамі для таго, каб убачыць Езуса з’яўляюцца нашы слёзы”, - сказаў Папа і спытаў: “Мы ведзь усе ў нашым жыцці адчувалі радасць, смутак, боль”, і ў самыя “цёмныя моманты, плакалі?”. “Ці мелі ласку слёзаў, якія рыхтуюць вочы да таго, каб глядзець і бачыць Пана?”, - спытаў Святы Айцец.

Пантыфік патлумачыў, што перад абліччам Марыі Магдалены, “можам таксама і мы спытаць аб ласцы слёзаў”. “Гэта цудоўная ласка... Плакаць па любой прычыне: з прычыны дабра, нашых грахоў, ласкаў, радасцяў таксама”, - сказаў ён. Паводле Папы, “слёзы рыхтуюць нас да таго, каб бачыць Езуса”. І Пан дае нам гэту ласку, дае ўсім нам, каб мы маглі сказаць: “Я бачыў Пана”, не таму што мне аб’явіўся, але таму што ўбачыў “унутры сэрца”. І ў гэтым сведчанне нашага жыцця: жыву так, таму што бачыў Пана”, - закончыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.