На заканчэнне сустрэчы
з вернікамі на малітве “Regina Caeli” 1 красавіка Святы Айцец пажадаў сабраным “спакойна
пражыць Панядзелак Анёла”. Менавіта так называецца ў Італіі другі дзень Пасхі. Гэта
назва звязана з успамінам аб сустрэчы анёла з жанчынамі ў велікодную раніцу. Тады
нябесны пасланнік сказаў ім: “Не бойцеся! (...) Ён уваскрос, Яго тут няма”. І дадаў:
“Ідзіце, скажыце вучням ягоным і Пятру”. 21 красавіка 2003 г. бл. Ян Павел, падчас
сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Caeli” патлумачыў, што таксама і для сучаснага
чалавека словы анёла маюць вялікае значэнне. “Мы зноў слухаем іх з глыбокімі пачуццямі.
Калі сапраўды Хрыстус уваскрос, усё змяняецца, а жыццё і гісторыя набываюць новы сэнс”,
- сказаў тады благаслаўлёны Папа.