2013-04-01 14:27:26

Францішак і Павел VI – Папы радасці


RealAudioMP3 Пра сувязь паміж папам Францішкам і Паўлам VI нагадвае не толькі персцень цяперашняга Пантыфіка, злепак якога быў зроблены ў 1960-я гг. Яна прасочваецца таксама ў асаблівым бачанні Касцёла, “які раскрывае адбымкі для чалавецтва, не глядзіць падазрона на сучасны свет, які жадае рацыяналізаваць свае абрады і літургію такім чынам, каб даць больш месца Слову”. Акрамя гэтага, двух Папаў звязвае ідэя аб тым, што вера з’яўляецца крыніцай шчасця. На гэта звяртае ўвагу італьянскі часопіс “Famiglia Cristiana” (Хрысціянская сям’я).
На старонках выдання ўзгадваюцца словы папы Францішка, прамоўленыя падчас гаміліі ў Пальмовую нядзелю: “Не будзьце сумнымі мужчынамі і жанчынамі”. У Вялікі Чацвер ён звяртаўся да святароў адзначаючы, што “добры святар пазнаецца па тым, як намашчаны яго народ”. “Калі нашы людзі намашчаны алеем радасці, гэта заўважальна: напрыклад, калі выходзяць са св. Імшы з абліччамі атрымаўшых добрую навіну”, - казаў Францішак.

Павел VI таксама часта казаў пра шчасце. У кожным яго велікодным пасланні паўтаралася думка аб тым, што “хрысціянства не з’яўляецца лёгкім, але шчаслівым”. На кожную Пасху ён падкрэсліваў, што галоўнае пасланне Уваскрасення: “абвяшчэнне радасці”. У складаным 1968 г. ён паўтараў: “Радасць – гэта сапраўдны скарб хрысціян”. Сваё апошняе пасланне на Вялікдзень у 1978 г. Павел VI назваў “Шчасце Пасхі”, і ў ім адзначаў, што дзякуючы моцнай веры, можна адчуць, чым па-сапраўднаму з’яўляецца радасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.