2013-04-01 12:23:11

Папа наведае ватыканскі некропаль


RealAudioMP3 1 красавіка ў другой палове дня папа Францішак у прыватным парадку наведае некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай. Ён спыніцца для малітвы ля магілы св. Пятра. Як паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы, Пантыфіка будзе суправаджаць кардынал Анджэла Камастры, арцыпрэсбітэр базылікі св. Пятра. Трэба нагадаць, што сучасны сабор стаіць на месцы старой базылікі, пабудаванай у IV ст. імператарам Канстанцінам Вялікім. Ватыканскія некропалі былі выяўленыя археолагамі не так даўно: у 1930-я гады навукоўцы раскапалі пад старой базылікай яшчэ адзін узровень. Археолагі выявілі пахаванні I-IV стагоддзяў, размешчаныя вакол адной вялікай грабніцы, на якой знайшлі знакаміты надпіс “Пётр тут”. З чаго была зроблена выснова, што менавіта ў ёй пахаваны Першы з Апосталаў. Грабніца размешчана дакладна пад галоўным алтаром ватыканскай базылікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.