2013-04-01 13:29:50

Вялікдзень у Іраку з надзеяй на візіт Папы


RealAudioMP3 У Іраку хрысціяне святкуюць Вялікдзень пад аховай сіл бяспекі і за высокімі сценамі. Хрысціянскія храмы часта станавіліся мішэнямі для тэрарыстычных нападаў. У гэтым годзе было ціха. У Багдадзе 28 святыняў былі запоўнены вернікамі. Кожны з іх прайшоў праз дзве кантрольныя кропкі. Спачатку вернікаў правярала паліцыя, а затым парафіяльныя службы парадку. У гэтым годзе іракцы асаблівым чынам маліліся за візіт папы Францішка. Улічваючы ўсё яшчэ нявызначаную сітуацыю ў краіне, яго прыезд здаецца малаверагодным. Надзею на візіт, аднак, даў сам Святы Айцец, які некалькі дзён таму падчас аўдыенцыі для Халдэйскага Патрыярха Луіса Сака прыняў яго запрашэнне і паабяцаў прыехаць на Блізкі Усход. Лічыцца, што дзве трэція іракскіх хрысціян належаць да Каталіцкага Касцёла. Яны карыстаюцца дыялектам арамейскай мовы, якую ў штодзённым жыцці выкарыстоўваў Езус і на якой ўпершыню загучала Добрая Навіна пра Яго ўваскрасенне.







All the contents on this site are copyrighted ©.