2013-03-31 12:39:48

Папа ўзначаліў Велікодную св. Імшу на ватыканскай плошчы


RealAudioMP3 Каля 250 тыс. чалавек, па дадзеных Ватыканскай жандармерыі, прынялі ўдзел у велікоднай св. Імшы 31 сакавіка, якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра папа Францішак. Вернікі напоўнілі не толькі ўпрыгожаную кветкамі галоўную ватыканскую плошчу, але і блізкія да яе вуліцы. У 10.15 Пантыфік з’явіўся на плошчы пад урачысты спеў “Tu est Petrus”. Літургія праходзіла ў звычайнай форме. Евангелле паводле св. Яна чыталася на лацінскай мове, адразу пасля яго прагучала Вызнанне веры. Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння літургіі з балкону ватыканскай базылікі прагучала яго велікоднае пасланне.








All the contents on this site are copyrighted ©.