2013-03-30 13:13:52

Выстаўленне Турынскай плашчаніцы: на паўтары гадзіны па тэлебачанні


RealAudioMP3 30 сакавіка па ініцыятыве Бэнэдыкта XVI у вернікаў з’явіцца магчымасць адарацыі Турынскай плашчаніцы. Сёння адбудзецца другое ў гісторыі тэлевізійнае выстаўленне хрысціянскай рэліквіі. Яно будзе доўжыцца паўтары гадзіны, з 17.15 да 18.50 па італьянскім часе. Каля Плашчаніцы аднаразова зможа прабываць група з 300 чалавек, хворых і інвалідаў, з 30 апекунамі. Папа Францішак скіруе сваё відэапасланне да пілігрымаў, якія прыбылі на адарацыю.

Выстаўленне будзе трансліравацца ў прамым эфіры італьянскага тэлебачання “Rai 1”. Плашчаніца, у якую цела Хрыста было загорнута пасля яго ўкрыжавання, была ўпершыню паказана па тэлебачанні 23 ліпеня 1973 г. Сёння яе можна будзе назіраць такім чынам у другі раз. Падзея атрымала назву “Паводле яго вобразу”. На яе ў Турын з’ехаліся шматлікія пілігрымы.

У 2010 г., калі апошні раз выстаўлялася Турынская плашчаніца, яе адаравала 2 млн. чалавек з усяго свету. Кожнае выстаўленне патрабуе згоды Папы. Яе ўдзяліў перад сваёй адстаўкай Бэнэдыкт XVI, называючы тады Плашчаніцу “іконай Вялікай суботы”.

За трансляцыяй можна будзе сачыць таксама з дапамогай смартфонаў, дзякуючы спецыяльнаму прылажэнню, якое ў базавай версіі будзе бясплатным.







All the contents on this site are copyrighted ©.