2013-03-29 15:26:47

Кс. Ламбардзі паведаміў падрабязнасці святочных цэлебрацый у Ватыкане


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі правёў 29 сакавіка брыфінг, прысвечаны правядзенню Пасхальнага трыдуума ў Ватыкане. Ён паінфармаваў, што літургія Вялікай пятніцы Мукі Пана з разбудаванай Малітвай вернікаў і Адарацыяй Крыжа пройдзе паводле класічнага парадку. Падчас Крыжовага Шляху, які пройдзе ў сёння ж у рымскім Калізеі ўзгадаюць ахвяр войнаў, пераследу і дыскрымінацыі. Не выпадкова яго падрыхтавала моладзь з Лівану, нагадаў прадстаўнік Святога Пасаду, бо менавіта народы Блізкага Усходу найбольш церпяць ад гэтых форм парушэння правоў чалавека. Вялікі драўляны крыж да 14 стацый чаргова панясуць маладыя людзі, семінарысты, законнікі і законніцы з краін Блізкага Усходу, Індыі, Кітая, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Малітва будзе суправаджаецца хорам з Лівана. Для ўдзелу ў Крыжовым Шляху ў Рым спецыяльна прыбыў Патрыярх Мараніцкай Царквы, кардынал Бешара Бутрас Раі, менавіта пад яго кіраўніцтвам маладыя людзі стварылі свае разважанні. На набажэнстве перад старажытнай арэнай чакаюцца дзесяткі тысяч вернікаў з усяго свету.

У апублікавананых на ватыканскім сайце тэкстах Крыжовага Шляху між іншым гаворыцца: “Памолімся за ахвяраў войнай і насілля, якія ў гэты час бушуюць у розных краінах Блізкага Усходу, а таксама ў іншых частках свету. Будзем маліцца, каб эвакуіраваныя і пазбаўленыя Радзімы як мага хутчэй вярнуліся ў свае дамы і краіны. Зрабі, Пане, каб кроў нявінных ахвяр была насеннем новага Блізкага Усходу, дзе будзе больш братэрства, больш міру і больш справядлівасці”.

У суботу ў 20.30 у Ватыкане пачнецца літургія Пасхальнай вігіліі. Ранейшы за звычайны час для гэтай літургічнай цэлебрацыі быў вызначаны яшчэ падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI з увагі на стан яго здароўя; гэта пераняў яго наступнік. Падчас пасхальнай вігіліі папа Францішак удзеліць сакрамэнт хросту 4 катэхуменам, паінфармаваў кс. Ламбардзі.

Іншымі асноўнымі пунктамі Вялікадня ў Ватыкане стане нядзельная св. Імша на плошчы св. Пятра ў 10.30 і ўрачыстае благаслаўленне “Urbi et orbi” пасля яе.








All the contents on this site are copyrighted ©.