2013-03-28 18:09:37

Папа Францішак: вернікі павінны служыць і дапамагаць адно аднаму


RealAudioMP3 Вечарам 28 сакавіка папа Францішак узначаліў св. Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo”. Па дарозе да гэтай ўсновы Пантыфіка віталі сотні вернікаў. У самой літургіі прынялі удзел каля 50 зняволеных і каля 100 супрацоўнікаў і гасцей. 12 хлопцам розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў Папа абмыў ногі. Літургія прайшла ў вельмі сціплай і простай форме, як гэтага пажадаў сам Пантыфік. Падчас яе гучалі спевы пад гітару ў выкананні групы вернікаў з руха “Аднова ў Святым Духу”, якія звычайна дапамагаюць у арганізацыі нядзельнай св. Імшы ў калоніі. У сваёй гаміліі Папа нагадаў пра прыклад Хрыста, які, напярэдадні сваёй мукі абмыў ногі вучням і заклікаў іх паўтараць гэты жэст. “Гэта не значыць, што мы кожны дзень павінны мыць ногі іншым”, - сказаў Папа і патлумачыў, што учынак Пана азначае, што вернікі павінны служыць і дапамагаць адно аднаму. “Езус прыйшоў менавіта для гэтага – каб служыць і дапамагчы нам”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.