2013-03-27 13:16:27

Плошча св. Пятра на Вялікдзень будзе ўпрыгожана 40 тыс. кветак


RealAudioMP3 У Ватыкане ідзе падрыхтоўка да святкавання Вялікадня. 27 сакавіка Папская рада па сродках масавай камунікацыі паінфармавала, што з нагоды гэтай урачыстасці галоўная ватыканская плошча і цэнтральны балкон базылікі св. Пятра, з якога папа Францішак скіруе 31 сакавіка благаслаўленне “Urbi et Orbi” (Гораду і свету), будуць упрыгожаны букетамі вясенніх кветак. Сёлета ў дэкарацыі будзе выкарыстана каля 40 тыс. раслін, у тым ліку 20 тыс. цюльпанаў, якія ахвяравалі галандскія садоўнікі. Яны робяць гэта з 1986 г.

Традыцыйна будуць дамінаваць кветкі жоўтага і белага колераў, сімвалізуючыя ватыканскі сцяг і велікодную радасць. Прыступкі, якія вядуць да алтара перад ватыканскай базылікай, дзе папа Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу ў Вялікдзень, упрыгожаць жоўтымі кветкамі. Навокал яго будуць размешчаны цюльпаны, нарцысы і гіяцынты розных колераў. Лоджыю базылікі св. Пятра ўпрыгожаць белымі розамі і архідэямі. Пасля ўрачыстасцяў многія з выкарыстаных у дэкарацыі раслін, у асноўным кустарнікі і дрэвы, будуць перададзены ў ватыканскія сады.









All the contents on this site are copyrighted ©.