Папа заклікаў да міру ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы
Падчас агульнай аўдыенцыі
27 сакавіка папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ў Цэнтральнаафарыканскай Рэспубліцы.
Пантыфік адзначыў, што “з увагай назірае” за тым, што адбываецца ў гэтай краіне, і
запэўніў у сваёй малітве “усіх тых, хто пакутуе, асабліва сваякоў ахвяраў, параненых
і людзей, якія згубілі дом ці былі вымушаны ўцякаць”. “Я заклікаю, каб неадкладна
было спынена насілле і рабаванні, і каб як мага хутчэй было знойдзена палітычнае вырашэнне
крызіса, якое б вярнула мір і згоду гэтай дарагой мне краіне, што ўжо не працягу доўгага
часу пазначана канфліктамі і падзеламі”, - сказаў папа Францішак.
Сталіцу Цэнтральнаафрыканскай
Рэспублікі Бангі ў нядзелю захапілі баевікі паўстанцкай кааліцыі “Селека”. Прэзідэнтам
краіны абвясціў сябе лідэр паўстанцаў. Звергнуты кіраўнік дзяржавы Франсуа Базізэ
быў вымушаны бегчы з краіны. Канфлікт у краіне працягваецца са снежня 2012 г.