2013-03-27 14:38:22

Візіт Папы ў дзіцячую калонію: большасць зняволеных – мусульмане


RealAudioMP3 Спадзяванне на тое, што візіт папы Францішка ў калонію для непаўналетніх “Casal del Marmo” 28 сакавіка стане для яе зняволеных пачаткам новага жыцця і дасць надзею, выказаў а. Гаэтана Грэка, мясцовы капелан. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” прыводзіць словы святара, які прызнаўся, што быў крыху здзіўлены рашэннем Святога Айца, таму што сярод зняволеных толькі 8 італьянцаў, іншыя, гэта замежнікі, у большасці мусульмане. “Шматлікія зняволеные няверуючыя, яны нават не ведаюць, кім з’яўляецца Папа”, - адзначыў капелан. Ён таксама сказаў , што кантэнгент “Casal del Marmo” часта змяняецца, з-за чаго сістэматычнае душпастырства вельмі ўскладняецца.

Святар адзначыў, што мэта дзейнасці калоніі для непаўналетніх заключаецца ў тым, каб дапамагчы маладым людзям у цяжкі перыяд іх жыцця, а таксама пазнаёміць іх з асобай Езуса і Яго бясконцай міласэрнасцю, адрадзіць у іх надзею на жыццё. “Для многіх з іх сустрэча з Папам стане стымулам да аптымізму і надзеі ў змаганні і пераадоленні часу зняволення, стане надзеяй на будучыню, у якой яны няўпэўнены”, - сказаў кс. Грэка.








All the contents on this site are copyrighted ©.