2013-03-26 14:54:23

Святы Пасад падтрымаў “Маршы за сужэнства” у ЗША і Францыі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца выразіла салідарнасць з удзельнікамі дэманстрацый у абарону інстытута сужэнства, якія прайшлі 24-26 сакавіка ў Парыжы і Вашынгтоне. Да ўдзельнікаў маніфестацыі ў сталіцы ЗША скіраваў пасланне старшыня Папскай рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья. Ён выказаў “падзяку за сведчанне прыгажосці і каштоўнасці веры і яе практыкавання католікамі, якія бачаць у сужэнстве і сям’і ўнікальны рэсурс для дабра чалавецтва”. Вашынгтонскі “Марш за сужэнства” адбыўся 26 сакавіка напярэдадні абвячшэння канчатковага рашэння Вярхоўнага суда адносна статуса гомасексуальных саюзаў. Яго арганізатарамі сталі Нацыянальная арганізацыя абароны сужэнства і Камісія па справах свецкіх, сужэнства, сямейнага жыцця і моладзі пры Канферэнцыі Біскупаў ЗША.

Таксама ўдзельнікаў Марша прывітаў сакратар Папскай рады па справах сям’і біскуп Жан Лафіт, які, між іншым нагадаў аб падобнай маніфестацыі, якая прайшла 24 сакавіка ў Парыжы пры ўдзеле амаль 1,5 млн. чалавек. Паводле біскупа, мэтай такіх маніфестацый з’яўляецца не толькі абарона сужэнства паміж мужчынам і жанчынай, але “захаванне сапраўднай культуры любові і жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.