2013-03-26 10:30:59

Рым: білеты на гарадскі транспарт з выявай папы Францішка


RealAudioMP3 Транспартнае агенцтва Рыма (ATAC) 27 сакавіка выпусціць у абарот больш за 1 млн. білетаў на гарадскі транспарт з выявай папы Францішка, вітаючага вернікаў з балкона ватыканскай базылікі адразу пасля абрання на Пасад св. Пятра. Білеты можна будзе набыць у аўтаматах, газетных кіёсках, спецыялізаваных крамах і на станцыях метро. Кошт білета звычайны – 1,5 еўра. Мэр Вечнага Горада Джані Алемана адзначыў, што гэтай ініцыятывай улады горада хочуць павітаць новага Пантыфіка і скласці пажаданні плённага служэння. “Мы спадзяемся, што папа Францішак, які як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса любіў карыстацца метро, зробіць тое ж і ў нашым горадзе”, - сказаў мэр Рыма.

Раней было выдана 1 млн. білетаў з выявай Яна Паўла ІІ да яго беатыфікацыі, якая адбылася 1 мая 2011 г. Увесь тыраж разышоўся імгненна.








All the contents on this site are copyrighted ©.