2013-03-26 15:59:25

Літургія Вячэры Пана з удзелам Папы будзе “вельмі простай”


RealAudioMP3 Папа Францішак пажадаў, каб св. Імша Вячэры Пана, якая адбудзецца ў Вялікі Чацвер, 28 сакавіка, у рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo”, была “як мага больш простай”. Разам з Пантыфікам яе будуць цэлебраваць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні і капелан калоніі, а. Гаэтана Грэка. У св. Імшы прымуць удзел каля 50 маладых зняволеных, сярод якіх 11 дзяўчын. Папа абмые ногі дваннацці хлопцам розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Акрамя таго, у літургіі прыме ўдзел група з 40 валанцёраў – членаў асацыяцыі, якая апякуецца зняволенымі “Casal del Marmo”, а таксама члены супольнасці “Аднова ў св. Духу”, якія дапамагаюць у арганізацыі нядзельных св. Імшаў у гэтай установе. Госці прачытаюць чытанні і малітву вернікаў. У спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, распаўсюджаным 26 сакавіка, адзначаецца, што пасля св. Імшы прадугледжана сустрэча Святога Айца з юнакамі і дзяўчынамі ў спартыўнай зале калоніі. У ёй прыме ўдзел каля 150 чалавек. Зняволеная моладзь падорыць Папе драўляны крыж і кленчнік, зроблены ў мясцовай майстэрні. Пантыфік, у сваю чаргу, падорыць усім пасхальныя падарункі – пасхальныя яйкі і кулічы.








All the contents on this site are copyrighted ©.