2013-03-25 13:28:53

Наведвальнікі Ватыканскіх музеяў змогуць адпачываць у “Квадратным садзе”


RealAudioMP3 25 сакавіка ў Ватыканскіх музеях быў адкрыты для наведвальнікаў “Квадратны сад” (Giardino Quadrato). У спецыяльным паведамленні з гэтай нагоды дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы ўдакладніў, што гэта вялікая зялёная прастора ў амаль 8 тыс. кв. метраў, не цэлы гектар, якая свайго часу была прызначана для адпачынку высокіх гасцей Папскага двара. “Квадратны сад” падзелены на чатыры клумбы, кожная з якіх агароджана ў адпаведнасці з крытэрыямі італьянскіх садоў. “Гэты сад заснаваў у XV-м стагоддзі папа Павел ІІІ, той, які даручыў Мікеладжэла напісаць “Страшны суд” у Сікстынскай капэле, - нагадаў Паолучы. Праект саду быў рэалізаваны італьянскім архітэктарам Якопа Мэлегіна.

Дырэктар адзначыў таксама, што “Квадратны сад” дае наведвальнікам Ватыканскіх музеяў унікальную нагоду для адпачынку. “Будучы у ім, яны змогуць захапляцца купалам базылікі св. Пятра, лесам, які пакрывае Ватыканскія пагоркі, а таксама галерэяй, у якой захоўваюцца шэдэўры Рафаэля, Леанарда, Караваджа”, - адзначыў Антоніа Паолучы.








All the contents on this site are copyrighted ©.