2013-03-25 10:30:07

Ватыканскі кардынал: з Францішкам прыйшла новая эра


RealAudioMP3 Кардынал Леанарда Сандры лічыць, што з пантыфікатам папы Францішка для Каталіцкага Касцёла пачалася новая эра. “З Францішкам прыйшла вясна для Касцёла. Яго імя само па сабе гучыць ужо як пасланне”, - сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў аргентынскай газеце “La Nacion”. “Я лічу, што гэта будзе змястоўна рэвалюцыйны пантыфікат, паколькі нагадвае нам пра жыццёванеабходныя рэчы і кіруе заклік да дыялогу”, - сказаў 69-гадовы кардынал Сандры, які браў удзел у канклаве.

Большасць аргентынцаў лічыць, што папа Францішак паўплывае на палітыку ў сваёй роднай краіне. Як паведамляе газета “Clarin” са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне, праведзенае Інстытутам “Management&Fit”, амаль 70% рэспандэнтаў лічаць, што выбар аргентынца на Пасад св. Пятра зменіць палітыку краіны. Каля паловы апытаных (45,1%) чакаюць, што Францішак не падтрымае ніводзін з двух асноўных палітычных лагераў у Аргентыне, але будзе займаць нейтральную пазіцыю.

Пантыфік карыстаецца ў сваёй роднай краіне вялікай павагай. Каля 72% аргентынцаў не вераць, што Францішак у часы ваеннай дыктатуры (1976-1983 гг.) супрацоўнічаў з хунтай.







All the contents on this site are copyrighted ©.