2013-03-23 13:54:36

Папа Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 Папа Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам XVI у Кастэль Гандольфа, дзе зараз прабывае Папа на пенсіі. У 11.45 Святы Айцец пакінуў Дом св. Марты і накіраваўся ў бок ватыканскай верталётнай пляцоўкі, з якой вылецеў неўзабаве пасля поўдня ў бок летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў, каб сустрэцца з Бэнэдыктам XVI, паведаміла 23 сакавіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Пасля 20-хвіліннага пералёту верталёт з папам Францішкам на борце прызямліўся ў геліпорце Папскіх віл у Кастэль Гандольфа, дзе Бэнэдыкт XVI прывітаў новаабранага Пантыфіка. Побач з Папам на пенсіі прысутнічалі Біскуп Альбана Марчэла Сэмерара і дэрэктар Папскіх віл Саверыа Петрыла. Папа Францішак і Бэнэдыкт XVI пераехалі разам на машыне ў Апостальскі палац для прыватнай сустрэчы, якая прайшла ў бібліятэцы. Пасля яе адбыўся супольны абед. У другой палове дня, пасля абеду, папа Францішак скіраваўся на верталётную пляцоўку Папскіх віл у Кастэль Гандольфа адкуль вярнуўся ў Ватыкан.







All the contents on this site are copyrighted ©.