2013-03-23 14:19:46

Гістарычная сустрэча ў Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 Сустрэчу, якая прайшла 23 сакавіка ў рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, можна з упэўненасцю назваць гістарычнай. Яна, хоць мела прыватную форму, стала выключнай у гісторыі Касцёла. Ёй папа Францішак выказаў любоў і ўдзячнасць ўсяго Касцёла Бэнэдыкту ХVI, а Пантыфік на пенсіі паказаў глыбокую павагу і любоў да свайго Наступніка. Гэта не была сустрэча паміж кіраўнікамі, калі перадаюцца справы і паўнамоцтвы, а простая размова паміж двума Папамі. Выключнасць гэтага спаткання таксама і ў тым, што яно адбывалася без якога-небудзь пратаколу, па-братэрску, што падкрэсліў Францішак, гаворачы сёння ў капліцы Апостальскага палацу да Бэнэдыкта ХVI: “Мы браты”. Кастэль Гандольфа перажыла сёння адзін з самых высокіх момантаў эклезіяльнай камуніі, чаго на такім духоўным узроўні яшчэ не здаралася ў гісторыі, хоць на працягу дзеяў Каталіцкага Касцёла было 9 выпадкаў, калі на Пасад св. Пятра абіраліся Пантыфікі пры жывых папярэдніках.








All the contents on this site are copyrighted ©.