Ватыкан выдаў нумізматычныя серыі, прысвечаныя пантыфікату Бэнэдыкта XVI
У Ватыкане абвешчана
аб выпуску некалькіх нумізматычных серый, прымеркаваных да пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
Яны будуць датаваныя 2013 годам. Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы-горада
паведаміў, што першая серыя складаецца з 8 манет. На ватыканскіх еўра знаходзіцца
партрэт Бэнэдыкта XVI, напіс “CITTÀ DEL VATICANO” (Дзяржава Ватыкан) і дванаццаць
зорак. Паколькі тэмай серыі стала: “200-годдзе з дня нараджэння Джузэпэ Вердзі і Рыхарда
Вагнера”, на сярэбранай манеце наміналам 20 еўра, якая ў яе ўваходзіць, змешчана выява
Вердзі, а на залатой – у 50 еўра – Вагнера. Тэхнічныя характарыстыкі зваротнага боку
манет цалкам адпавядаюць патрабаванням адзінай еўрапейскай валюты.
У Ватыкане
свет убачыла яшчэ адна серыя з 8 манет, датаваная 2013 годам і прысвечаная мінуламу
пантыфікату. На ватыканскіх грашовых знаках знаходзіцца выява Бэнэдыкта XVI, напіс
“CITTÀ DEL VATICANO” і дванаццаць зорак.
Апрача таго, нумізматычна-філатэлістычы
аддзел выдаў грашовую картку (coin card), на якой прадстаўлена “Пьета” Мікеланджэла.
Яна ўтрымлівае таксама манету наміналам у 50 еўрацэнтаў з партрэтам Бэнэдыкта XVI.