2013-03-22 11:53:26

Ліянэль Месі хоча сустрэцца з Папам


RealAudioMP3 Чатырохразовы ўладальнік “Залатога мяча”, футбаліст Ліянэль Месі з “Барселоны”, па паходжанні аргентынец, спадзяецца на хуткую сустрэчу з папам Францішкам. Ён ганарыцца тым, што новы Пантыфік паходзіць з Аргентыны. Аб гэтым капітан аргентынскай зборнай заявіў на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка ў Буэнас-Айрэсе, паведамляе сёння “KNA”. “Для мяне было б вялікім задавальненнем сустрэцца з ім”, - сказаў 25-гадовы аргентынец.

Новы Наступнік св. Пятра з’яўляецца вялікім прыхільнікам футбола і ганаровым членам аргентынскага клуба першага дывізіёна “Сан-Ларэнса”. Ён мае членскі нумар 88235. “Новы Папа з’яўляецца заўзятым прыхільнікам Сан-Ларэнса”, - абвясціў клуб адразу пасля канклава на сваім сайце, а яго прэзідэнт неадкладна накіраваў віншавальны ліст папе Францішку. На інтэрнэт-старонцы клуба ўзгадваецца, што кардынал Берголія 24 мая 2011 г. правёў вялікую св. Імшу на хатнім стадыёне “Сан-Ларэнса”, падчас якой два футбалісты моладзевай каманды атрымалі з яго рук сакрамэнт канфірмацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.