2013-03-21 10:05:28

Папа Францішак прыняў запрашэнне Барталамея І наведаць яго рэзідэнцыю


RealAudioMP3 20 сакавіка ў Ватыкане адбылася сустрэча папы Францішка і Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея I, паведаміла грэчаскае агенцтва “Amen.gr”. Пантыфік прыняў запрашэнне Прадстаяцеля наведаць патрыяршую рэзідэнцыю ў стамбульскім квартале Фанар. Акрамя таго, было вырашана, што Папа і Патрыярх сустрэнуцца ў студзеня 2014 г. у Іерусаліме ў 50-годдзе гістарычнага спаткання Паўла VI і Патрыярха Афінагора, вынікам якого стала зняцце ўзаемных экскамунік, накладзеных падчас Вялікай схізмы ў 1054 г. Сустрэча кіраўнікоў Цэркваў у 1964 г. стала першай пасля расколу. У 1980 г. быў пачаты тэалагічны дыялог паміж католікамі і праваслаўнымі, які працягваецца да гэтага часу.

Гутарка папы Францішка і Патрыярха Барталамея праходзіла ў сардэчнай абстаноўцы. Яны выказалі жаданне супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннасці і экалогіі і выказаліся за паглыбленне тэалагічнага дыялогу. Акрамя таго, новаабраны Папа згадзіўся прыняць удзел у адкрыцці выставы, арганізаванай Канстантынопальскім Патрыярхатам і прысвечанай святой Гары Афон, якая будзе праходзіць у 2015 г. у палацы Прэзідэнта Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.