Арцыбіскуп Вены кардынал
Крыстаф Шонборн, які ў сераду раніцай прыбыў у сталіцу Аўстрыі пасля ўдзелу ў канклаве,
у інтэрв’ю радыё “Stephansdom” і агенцтву “Kathpress” прызнаўся, што быў вельмі ўражаны
асобай папы Францішка. Гэта чалавек з вялікім спачуваннем, ён культурны і начытаны,
уважліва слухае і, перш за ўсё, з’яўляецца чалавекам вялікага гумару, так акрэсліў
кардынал новага Пантыфіка, таму “у Ватыкане зараз шмат смяюцца”, пажартаваў ён. Арцыбіскуп
Вены ў апошнія час пражываў у ватыканскім Доме св. Марты, дзе размесцілася часовая
рэзідэнцыя Папы, і таму пастаянна сустракаў з ім.
Увесь Рым у апошнія дні жыў
у атмасферы радасці, падзяліўся кардынал. Людзі адчувалі, што “новы Папа – гэта проста
пастыр”. Кардынал Шонборн быў уражаны гаміліяй Францішка на інаўгурацыйнай св. Імшы
ў аўторак. Пантыфік гаварыў пра абарону бедных, стварэння, сям’і і міру і паставіў
за прыклад св. Юзафа.
Арцыбіскуп Вены знаходзіўся ў Рыме з 26 лютага, дзе спачатку
ўдзельнічаў у развітальных мерапрыемствах Бэнэдыкта XVI, а затым прымаў удзел у канклаве.