2013-03-20 11:13:40

Францішак прыбудзе на Сусветныя дні моладзі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Апарэсіды, кардынал Раймунда Ассіс, паведаміў аргентыйскаму агенцтву “Aica”, што папа Францішак прыбудзе на Сусветныя дні моладзі, якія 23-28 ліпеня 2013 г. пройдуць у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Пурпурат адзначыў, што асабіста размаўляў аб гэтым з Пантыфікам, які паабяцаў яму, што прыедзе на гэты моладзевы форум. У ім, паводле арганізатараў, можа прыняць удзел да 4 млн. чалавек. Іх колькасць можа вырасці з-за выбару ліцінаамерыканскага іерарха на Пасад св. Пятра.

Арганізатары інфармуюць, што большасць маладых людзей прыбудзе з краін Лацінскай Амерыкі, але таксама з ЗША і Еўропы. З нагоды сусрэчы ўлады Бразіліі запэўнілі, што моладзь не будзе мець праблем з уездам у краіну, бо ўяздныя візы бразільскія консульстывы будуць выдаваць удзельнікам сустрэчы бясплатна. Улады лічаць, што каталіцкае мерапрыемства ў Рыа збярэ больш удзельнікаў, чым Чэмпіянат свету па футболе, які адбудзецца ў Бразіліі ў 2014 г., і летнія Алімпійскія гульні, што пройдуць тут у 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.