2013-03-20 15:19:49

Святы Айцец прыняў прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхата


RealAudioMP3 20 сакавіка 2013 г. падчас сустрэчы папы Францішка са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата Мітрапалітам Іларыёнам з боку праваслаўнага іерарха была выказана надзея на тое, што падчас новага пантыфіката “будуць замацаваны тыя добрыя зрухі, якія намеціліся ва ўзаемаадносінах паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам”. Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што Маскоўскі Патрыярхат надае вялікае значэнне развіццю адносін з Каталіцкім Касцёлам, у прыватнасці, у сферы сацыяльнага служэння, дапамогі бедным і абяздоленым, у справе абароны пераследаваных. Як адзначае сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, іерарх праінфармаваў Пантыфіка аб праблемах, якія захоўваюцца ў адносінах паміж двума Цэрквамі, выказаўшы надзею на тое, што падчас новага пантыфіката будуць знойдзены шляху да іх вырашэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.