Сацыялагічнае даследаванне: італьянцы вітаюць абранне Францішка
Падаўляючая большасць
жыхароў Італіі вітае абранне Францішка на Пасад св. Пятра. 83% апытаных італьянскім
інтытутам даследаванняў “Demopolis” выказалі вялікі давер да Папы. Апытанне было праведзена
16-17 сакавіка па замове каталіцкага тыднёвіка “Famiglia cristiana” сярод 802 рэспандэнтаў.
У католікаў паказнік даверу – 95%. Цікава, што сваю сімпатыю да новаабранага Папы
выказала больш за 60% некатолікаў, пражываючых у краіне. На пытанне, якая рыса найбольш
падабаецца ў новым Пантыфіку, 72% жыхароў Італіі адказала, што гэта прастата. Для
67% апытаных – гэта спантаннасць і мова, на якой Святы Айцец размаўляе з людзьмі.
65% жыхароў Апенінскага паўвострава падкрэсліла асаблівую ўвагу Пантыфіка да найбольш
слабых слаёў грамадства, а 45% італьянцаў падабаецца памяркоўнасць Папы.
З
даследавання таксама вынікае, што абранне кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад
св. Пятра паспрыяла таму, што сярод італьянцаў на 15% узрос давер да Касцёла. Акрамя
таго, 58% апытаных выказала надзею, што папа Францішак паспрыяе абнаўленню Касцёла.
У паведамленні італьянскага інтытута даследаванняў “Demopolis” адзначаецца, што восем
на дзесяць жыхароў Італіі падтрымліваюць рашэнне Папы ўпершыню ў гісторыі Касцёла
абраць імя Францішак.