2013-03-20 10:15:13

Герб Папы з’явіўся на ватыканскай старонцы ў інтэрнэце


RealAudioMP3 Да ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату папы Францішка на галоўнай старонцы ватыканскага інтэрнэт-сайта ў аўторак 19 сакавіка з’явіўся яго герб. Ён заснаваны ў значнай ступені на былым біскупскім гербе Пантыфіка. На сінім фоне ў яго верхняй частцы змешчана эмблема Ордэна езуітаў – жоўтае сонца з чырвонай манаграмай Хрыста “IHS”, што азначае “Iesum Habemus Socium” (Езус наш таварыш). У ніжняй частцы злева знаходзіцца зорка – у касцёльнай геральдыцы сімвал Панны Марыі – справа – кветка нарда, індыйскай расліны, што у геральдыцы сімвалізуе св. Юзафа.

Над гербам размешчана біскупская мітра, замест раней выкарыстоўванай на гербах пантыфікаў патройнай папскай кароны, тыяры. Пад мітрай, ключы Пятра. Пад выявай гербу, дэвіз папы Францішка “Miserando atque eligendo” (Паглядзеў з міласэрнасцю і выбраў). Словы з апісання сцэны абрання Езусам мытніка Мацвея ў інтэрпрэтацыі англасаксонскага бэнэдыктынца Беды Вялебнага (673-735).

У цэнтры старонкі змешчана таксама вялікая выява самаго папы Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.