2013-03-20 13:17:03

Ватыканскі іерарх: пры Францішку Касцёл страціць сваю еўра-цэнтралізаванасць


RealAudioMP3 З папам Францішкам Касцёл, на думку прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, страціць сваю еўра-цэнтралізаванасць. “Я рады і ўдзячны, што праз папскія выбары, быў пастаўлены гэты акцэнт”, - сказаў арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер кёльнскаму “Domradio”. Божая любоў асабліва да бедных і хворых будзе “безумоўна, вялікім пасланнем яго пантыфікату”, - лічыць ватыканскі іерарх. Гэта нешта іншае, мець прамы кантакт з народам і яго жыццёвай сітуацыяй, чым чытаць аб гэтым або назіраць па тэлевізары, сказаў арцыбіскуп Мюлер, які шмат разоў наведваў Паўднёвую Амерыку і напісаў кнігу пад назвай “На баку бедных”. Тады беднасць ўжо не проста тэарэтычна-акадэмічнае пытанне, але рэчаіснасць, якая звязана з душпастырскім клопатам, чалавечнасцю і міласэрнасцю. Таму, на думку ватыканскага іерарха, акадэмічныя тэолагі павінны кіраваць свой позірк і на практыку, каб прапаведаваць людзям, якія знаходзяцца ў патрэбе і горы, Божую любоў.

Арцыбіскуп Мюлер выказаў спадзяванне, што на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, са сваімі тэалагічнымі ведамі ён зможа служыць Папе ў яго ўніверсальным навучанні.







All the contents on this site are copyrighted ©.