2013-03-20 11:41:42

ААН разлічвае на дапамогу папы Францішка


RealAudioMP3 Арганізацыя Аб’яднаных Нацый разлічвае ў барацьбе з голадам на падтрымку Каталіцкага Касцёла і асабіста Святога Айца. “Мы спадзяемся на папу Францішка і яго спрыянне правам і патрэбам неабароненых слаёў насельніцтва, дзяцей, жанчын і мужчын”, - сказаў Генеральны дырэктар ФАО Хасэ Грацыяна да Сілва 19 сакавіка ў Рыме. Пантыфік запэўніў яго ў пастаяннай падтрымцы з боку Святога Пасаду бедных і барацьбе з голадам. Папа заявіў пра свой намер абмеркаваць гэта пытанне падчас сустрэч з кіраўніцтвам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

Для выкаранення голаду і паляпшэння ўмоў жыцця найбольш неабароненых асоб падтрымка Святога Пасаду і іншых рэлігійных супольнасцяў грае жыццёва важнае значэнне, сказаў дырэктар ФАО. Гэтыя намаганні трэба разглядаць не толькі ў палітычным і эканамічным ключы, але і маральным, лічыць ён. Грацыяна да Сілва прыняў удзел у аўторак раніцай у інаўгурацыйнай св. Імшы на плошчы св. Пятра.

Акрамя таго, кіраўніцтва Сусветнай харчовай праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый павітала першыя заявы Папы аб патрэбе абароны бедных. Каталіцкі Касцёл меў “вялікі ўплыў” на распрацоўку палітыкі, якая можа скараціць маштабы голаду ў краінах, якія развіваюцца, заявіла выканаўчы дырэктар праграмы Эртарын Кузін. Яна высока ацаніла намаганні новага Пантыфіка па дапозе тым, хто ў ёй мае патрэбу. Кузін таксама прымала ўдзел у інаўгурацыі папы Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.