2013-03-19 14:10:15

Папа ў “Твітэры”: сапраўдная ўлада – гэта служэнне


RealAudioMP3 Пасля заканчэння інаўгурацыйнай св. Імшы, якую цэлебраваў на плошчы св. Пятра 19 сакавіка папа Францішак, у яго акаўнце ў “Твітэры” з’явіліся два паведамленні. Яны перадавалі галоўнае пасланне гаміліі, якую Святы Айцец прамовіў да вернікаў. У першым Папа заклікаў “бараніць Хрыста ў нашым жыцці, клапаціцца пра бліжніх і бараніць стварэнне з любоўю”. У другім твіт-паведамленні Пантыфік яшчэ раз патлумачыў, у чым заключаецца сапраўдная ўлада і як яе павінен рэалізоўваць Наступнік св. Пятра: “Сапраўдная ўлада – гэта служэнне. Папа павінен служыць усім, асабліва самым бедным, самым слабым і найменшым”, - напісаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.