19 сакавіка ў 7.30
па рымскім часе папа Францішак з дапамогай тэлефоннай сувязі злучыўся з Буэнас-Айрэсам
і скіраваў сваё пасланне да сабраных на плошчы перад архікатэдральным касцёлам. Ужо
пачатак прамовы Святога Айца стаў незвычаным, “Дарагія дзеці, - звярнуўся ён да аргентынскіх
вернікаў. - Я ведаю, што вы знаходзіцеся на плошчы. Я ведаю, што вы моліцеся і ўзносіце
просьбы, у чым я маю патрэбу. (...) Дзякуй за гэта”, - сказаў Пантыфік падчас “тэлефоннай
прамовы”, якая трансліравалася з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры. Яна прагучала
як своеасаблівы запавет да людзей, з якімі і для якіх працаваў Францішак апошнія гады.
“Я прашу вас ісці разам, клапаціцца адзін пра аднаго, клапаціцца пра сябе, не рабіць
зло, берагчы сябе, клапаціцца пра сваё жыццё”, - сказаў ён. Святы Айцец прасіў не
забыцца таксама пра сем’і, захаванне прыроды, дзяцей і пажылых, каб ніхто не пацярпеў
ад нянавісці, канфліктаў, зайздрасці. Папа Францішак прызнаўся, што яго мара – каб
сэрцы аргентынцаў былі ўсё бліжэй і бліжэй да Бога. “Бог добры, заўсёды даруе, разумее.
Не бойцеся Яго”, - заклікаў ён. На заканчэнне свайго тэлефоннага паслання Святы Айцец
чарговы раз папрасіў аб малітве за яго.