2013-03-18 16:49:12

Кардынал Тагле: Папа шануе вернікаў пераследаваных Касцёлаў


RealAudioMP3 Католікі Азіі чакаюць, каб Папа іх падтрымліваў у цяжкіх сітуацыях. “Гэта быў бы каштоўны дар”, - сказаў у інтэрв’ю нашаму радыё арцыбіскуп Манілы кардынал Тагле, адзін з наймалодшых удзельнікаў апошняга канклава. “У Азіі мы не чакаем, што Святы Айцец вырашыць усе нашы праблемы. Гэта было б нерэальна, аднак, як для духоўнай супольнасці, адчуванне голасу добрага пастыра, які падтрымлівае, можа стаць прычынай радасці для пакутуючых”, - адзначыў пурпурат. Кардынал Тагле прызнаўся, што Папа Францішак мае глыбокія пачуцці да вернікаў тых краін, у якіх Касцёл падвяргаецца пераследу. “Ён мне казаў, што хацеў б цалаваць рукі кардыналам з В’етнаму і Кітая, краін шматлікіх невядомых мучанікаў”, - падзяліўся філіпінскі пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.