2013-03-17 14:03:58

Папа Францішак перад “Анёл Панскі”: Бог заўсёды цярплівы да нас (поўны тэкст)


RealAudioMP3 "Бог ніколі не стамляецца прабачаць нам нашы грахі, калі мы ўмеем звярнуцца да яго са скрухай у сэрцы”, - сказаў Папа Францішак ў разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 17 сакавіка на плошчы св. Пятра. У ёй прынялі удзел каля 300 тыс. вернікаў. Сваю прамову, Святы Айцец прысвяціў пятай нядзелі Вялікага Посту. “Добры дзень, браты і сёстры. Пасля першай сустрэчы ў мінулую сераду, сёння я зноў магу скіраваць маё прывітанне да ўсіх вас. Я шчаслівы, што магу гэта зрабіць у нядзелю, у дзень Пана. Гэта цудоўна і важна для нас, хрысціян, сустракацца ў нядзелю, вітаць адзін аднаго, паразмаўляць як зараз, на гэтай плошчы, якая дзякуючы сродкам масавай інфармацыі, набыла сусветны памер. У гэту пятую нядзелю Вялікага Посту, Евангелле распавядае нам гісторыю адной жанчыны грэшніцы, якую Езус выратаваў ад смяротнага пакарання. Нас вельмі ўразілі паводзіны Езуса: мы не чуем з Яго вуснай слоў пагарды ці асуджэння, але толькі любові і міласэрнасці, якія заклікаюць да навяртання. “І Я не асуджаю цябе, ідзі і адгэтуль больш не грашы”. Браты і сёстры, абліча Бога - гэта абліча міласэрнага Айца, які заўсёды мае цярплівасць! Ці вы задумваліся над цярплівасцю Бога, цярплівасцю, якую Ён мае да кожнага з нас? Гэта яго міласэрнасць. Ён заўсёды мае цярплівасць: цярплівасць да нас, нас разумее, нас чакае, ніколі не стамляецца нам дараваць, калі мы ўмеем звярнуцца да яго са скрухай у сэрцы. “Вялікая міласэрнасць Пана”,- як кажа адзін з псальмаў.

Затым Святы Айцец працягваў: “У гэтыя дні, я змог прачытаць адну з кніг кардынала Каспера, вялікага і разумнага тэолага аб міласэрнасці. Гэта кніга зрабіла на мне вялікае ўражанне. Кардынал Каспер сцвярджае, што калі мы адчуваем міласэрнасць, тады гэтае слова ўсё змяняе. Я даведаўся з яе, што спазнанне Божай міласэрнасці выклікае ў нас самыя лепшыя якасці і змяняе свет, які становіцца тады "больш цёплым і справядлівым". Мы маем патрэбу ў лепшым разуменні гэтай Божай міласэрнасці, гэтага міласэрнанага Айца, які мае так шмат цярплівасці.... Ужо прарок Ісая пісаў, што нават калі нашы грахі былі ярка-чырвонымі, любоў Бога зробіць іх белымі як снег”.

“Я памятаю, як стаўшы біскупам, у 1992 годзе, прыбыла ў Буэнас-Айрэс статуя Фацімскай Божай Маці і цэлебравалася вялікая св. Імша для хворых. Падчас яе спавядаў вернікаў, а амаль пад канец , калі я ўстаў бо павінен быў удзяляць бежмавання, да мяне падышла, каб паспавядацца, адна пажылая жанчына, сціплая, вельмі пакорная, якая мела больш за 80 гадоў. Я паглядзеў на яе і сказаў: “Бабуля (так у нас звяртаюцца да пажылых людзей), вы хочаце паспавядацца? “. “Так” , - адказала мне . “Але, калі вы не маеце грахоў...”. І яна мне сказала: “Мы ўсе маем грахі...”. “Але магчыма Пан вам не прабачае грахоў...”. “Пан прабачае ўсім”, - адказала яна мне з упэўненасцю. “Але як Вы ведаеце аб гэтым?”. “Калі Пан не прабачае ўсё, свет не існаваў бы”. Я хацеў спытацца ў яе: “Скажыце мне, ці вы не вучыліся ў Грыгарыянскім універсітэце?”, таму што гэта мудрасць, якую дае Святы Дух: унутраная мудрасць Божай міласэрнасці.

Ніколі не будзем забываць гэтага слова: Бог ніколі не стамляецца нам дараваць, ніколі. “Але ойча, у чым праблема”, запытала яна. “Праблема ў тым, што мы стамляемся прасіць прабачэння! Бог ніколі не стамляецца прабачаць, але мы часам стамляецца прасіць аб прабачэнні. Мы не павінны ніколі стамляцца, ніколі. Ён наш любячы Айцец, які заўсёды прабачае, які мае міласэрнае сэрца для ўсіх. Таксама і мы павінны навучыцца быць міласэрнымі да ўсіх. Памолімся да Панны Марыі, якая насіла на руках міласэрнасць Божую, якая стала чалавекам.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец яшчэ раз падзякаваў вернікам за іх цёплы прыём і папрасіў маліцца ў сваёй інтэнцыі. Асабліва цёпла ён прывітаў жыхароў Вечнага Горада. Папа сказаў, што абраў імя Францішак, каб падкрэсліць сваю “сувязь з зямлёй”, з якой паходзіць яго сям’я.








All the contents on this site are copyrighted ©.