2013-03-17 12:04:25

Аргентынскі рабін: Папа робіць тое, што абвяшчае


RealAudioMP3 Папа Францішак робіць тое, што абвяшчае і яго дзейнасць на карысць сацыяльнай справядлівасці. гэта не пустыя словы, сказаў рабін Абрагам Скорка, рэктар лацінаамерыканскай рабінскай семінарыі ў Буэнас-Айрэсе. Рабін Скорка і кардынал Хорке Марыя Берголія апублікавалі разаму 2001 г. кнігу “Sobre el cielo y la terra” (Аб небе і зямлі), якая з’яўляецца плёнам іх сумесных сустрэч, падчас якіх яны абмяняліся думкамі пра Бога, фундаменталізм, атэістаў, Халакост, капіталізм, ігд. Аднак ён прызнаўся, што падчас іх часта ўзнікалі разнагалоссі, як вынік іх розных рэлігійных і культурных традыцый.

Па словах рабіна Скоркі цяперашні Папа будзе спрыяць міжрэлігійнаму дыялогу, бо лічыць, што ўсе веруючыя “павінны ісці разам, кожны са сваёй малітва “Веру”. Паводле рабіна кардынал Берголіо быў абраны на Пасад св. Пятра “у вельмі драматычнай для Каталіцкага Касцёла хвіліне” ў сувязі з сыходам Бэнэдыкта ХVI і ў часе “калі скептычны свет адчувае драматычную патрэбу веры ў што-небудзь”.








All the contents on this site are copyrighted ©.